![]() |
|
|
Реферат: Стиль СМСВось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна, функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны (нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю) могуць ужывацца і ў іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх. 1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго ці іншанга стылю). 2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у якіх яны знаходзілі ўжытак). 3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго мінусаў у тым, што ў такім выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць). 4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня). Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне: вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў. Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па той бок экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены сінтаксіс, але пра СМС-паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла, рэалізуе сябе падчас непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана як на слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца "гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя графічныя малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі, можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць усе ўладальнікі тэлефонных апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У вуснае маўленне цалкам уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль. Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці.
ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ ПРЫ НАПІСАННІ СМС А зараз возьмем усім вядомы выраз і запішам яго ў выглядзе СМС. Правілы вядомыя: памер - не больш за 160 сімвалаў, зразумелыя прычынна-выніковыя сувязі і адпаведнасць заяўленаму стылю. Спачатку возьмем стылі пісьмовага маўлення. 1. U popa byla sobaka, on ee lyubil. Ona s'ela kusok myasa, on ee ubil, v zemlyu zakopal і nadpis' napisal... Тут мы бачым самы звычайны публіцыстычны стыль: з лексічных сродкаў не назіраюцца (хоць гэта і дазволена) вузкаспецыяльныя словы і выразы, дыялектызмы, варварызмы, аргатызмы, аўтарскія неалагізмы, рэдкія запазычаныя словы і інш. Такім чынам, праяўляецца адзін з прызнакаў гэтага стылю - камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак і нават адносная стандартызаванасць. 2. Slujitel kulta soderjal psa, soversivsego hischenie produktov pitania hozaina. Svyaschennik ubil jivotnoe i zahoronil trup, otmetiv mesto pogrebenia nadpis'u. Гэта, зразумела, афіцыйна-дзелавы стыль. Тут не знойдзеш двухсэнсоўных і расплывістых фармуліровак, назіраецца паслядоўнасць і дакладнасць выказу фактаў і няма эмацыянальна афарбаванай лексікі, слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, выклічнікаў, экспрэсіўнай фразеалгіі і г.д. шырока выкарыстана тэрміналагічная і спецыяльная лексіка, словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні. 3. Nastoyatel cerkvi ekspluatiroval doga. On poglotil myasnuyu vyrezku, i shef usypil ego. Nad zahoronenim byl ostavlen tehnicheskij pasport na izdelie "sobaka". Лёгка заўважыць, што тут пераважае навуковы стыль, хоць і з некаторым адценнем стылю афіцыйна-дзелавога. Тут таксама назіраем лагічнасць, аб'етыўнасць і дакладнасць выкладу. У апошнім сказе найбольш выразна бачна лексіка твораў навуковага стылю (тэхнічны паспарт на выраб "сабака"). 4. Jila-byla u batyushki sobachonka, i on v nej dushi ne chayal. Otkushala ona kak-to myasca, pop ee i pristuknul so zlosti. Vo zemelku polojil i nadpis nachertal. Паколькі акрамя тыповай для ўсіх стыляў камунікатыўнай, "паведамленчай" функцыі кожны тут можа заўважыць яшчэ адну - эстэтычную, то адразу ж адносім гэты тэкст да мастацкага стылю. Тут ёсць элементы розных стыляў (pristuknul ды nachertal), якія, трапляючы ў мастацкі стыль, знаходзяцца ў ім у сістэме пэўных адносін. Тэкст эмацыянальны, экспрэсіўны і вобразны, а словы становяцца двухпланавымі, набываючы сімвалічны характар: з аднаго боку, яны суадносяцца з агульнай моўнай лексічнай сістэмай, а з другога (па ўнутраных паэтычных формах і эстэтычнаму сэнсу) - з мастацкай структурай паэтычнага твору. Такім чынам раскрываецца эстэтычная аўтарская задума. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы - ад імя аўтара, які не выстаўляе сябе і не выказвае свае адновіны да таго, пра што вядзе гутарку (так званае "аб'ектыўнае" апавяданне). 5. Pop-admin uzal sobachku i lubil utilitoj po versii 5.0. Кak-to ona priattachila pitalovo, i sis-ad kilnul ee v tresh. Zadaunlodil v level 0 і banner povesil. А гэта самы звычайны размоўны, або гутарковы стыль. Як ужо казалася, у такім стылі шырока выкарыстоўваюцца прастамоўныя, дыялектныя, лаянкавыя і жаргонныя словы. У дадзеным выпадку - камп'ютэрны жаргон, а не спецыялізаваныя камп'ютэрныя тэрміны. З-за гэтага часцей за ўсё размоўны стыль абслугоўвае вузкае кола ўдзельнікаў зносін. Паколькі размоўнаму стылю ўласцівыя жаргонныя словы, то гэты самы тэкст пра папа і сабаку можа быць запісаны яшчэ некалькімі спосабамі. Напрыклад, так: Tipa, derjal batyan na haze psinu, taschilsya ot nee, a ta skommunizdila u nego havchik; nu, pop i zamochil skotinu. Zaryl padal vo dvore da malyavu ostavil. Ці вось так: U popa jila suka, a on ee herovo kormil. Vot ona i sperla ego jrachku. Svyatoj, mat' ego, otec koknul zveryugu, zatoptal v der'mo i shildik govnyanyj povesil. 6. І, нарэшце, апошняе СМС-паведамленне пра гаротную сям'ю: Priest 8-) @. @ ;-)-:P fast fud. Priest :eek) @ +, :( ^^^@&:0) &% message. Гэты стыль і ёсць прадмет аналізу дадзенай курсавой працы - СМС-стыль.І гэта лёгка даказаць: * Выкарыстана значна менш сімвалаў, чым ва ўсіх астатніз СМС-ках (усяго 74) * Ужыты ангельскія словы * Розныя спецсімвалы займаюць асноўную частку тэксту * Наяўнасць смайлікаў і спалучэнняў піктаграм * Амаль нічога не зразумела простаму чалавеку, які прызвычаіўся да мастацкага стылю. Па ўсіх гэтых прыметах можна вызначыць, што напісанае пад нумарам 6 паведамленне (ці месага, як кажуць самі карыстальнікі мабільных тэлефонаў) належыць да так званага СМС-стылю, які, у сваю чаргу, разам з іншымі стылямі можна далучыць да пісьмовага маўлення. Сапраўды, каб перасказаць гэты тэкст у вуснай гаворцы, трэба будзе яго на хаду перакласці. Бо не скажаш жа: "Пріст восем мінус правая дужка сабачка. Сабачка кропка з коскай правая дужка мінус двукроп'е літара "Р" фаст фуд..." і гэтак далей. ЦІ ДЭГРАДУЕ МОВА АД ВЫКАРЫСТАННЯ СМС? СМС І ТВОРЧАСЦЬ Прагледзеўшы гэтую шыфроўку, ці можна сказаць, што ў выніку абмену мільёнамі і мільярдамі такіх пасланняў мова краіны дэградуе? Я лічу, што не, таму што звычайная гутарковая мова застаецца амаль без змяненняў (час ад часу у яе трапляюць розныя неалагізмы, прычым карыстальнікамі мабільных тэлефонаў таксама: разлочка, сімка, АпСоС - аператар сотавай сувязі і інш). Затое пісьмовая мова, канешне, змяняеца больш. Але наўрад ці можна з упэўненасцю сказаць, што праз нейкі час яна зусім ператварыцца ў набор сімвалаў накшталт кітайскага алфавіту, бо эмацыянальная экспрэсія дасягаецца тут не вобразнымі сродкамі (яна проста не адчуваецца), а з дапамогай ужывання спалучэнняў сімвалаў (як рэмаркі ў сцэнары: "апладысменты", "рагоча", "убок", "уходзіць" і г.д.). А такія вось простыя сухія "тэлеграфныя" тэксты не могуць поўнасцю замяніць мастацкія творы з іх сродкамі моўнай выразнасці. Дарэчы, мова СМС не заўсёды сухая і невыразная. Даўно ўжо ўсталявалася традыцыя праводзіць усялякія конкурсы на самае прыгожае СМС-паведамленне, самы прыгожы СМС-верш, казку; спаборніцтвы па складанню бурымэ і каманднае напісанне твораў па заданнай тэме. Напрыклад, у сувязі з 25-годдзем пантыфіката Яна Паўла другога ў Польшчы прайшла акцыя "віншаванні Папе - стыпендыя для маладых". Арганізатары, віншуючы папу Рымскага, правялі конкурс на самае лепшае літаратурнае СМС-віншаванне. Яно павінна было быць напісана на прыгожай мове, з выкарыстаннем агульнапрынятых слоў і выразаў і не ўтрымліваць скарачэнняў і смайлікаў. Нягледзячы на тое, што адпраўка такога СМС-паведамлення каштавала палову долара ЗША (звычайны кошт не перавышае дзесяці амерыканскіх цэнтаў), на конкурс было даслана каля 40 тысяч такіх тэлефонных віншаванняў. Усе здабыткі ад акцыі пойдуць на выплаты спецыяльных стыпендый таленавітай моладзі з сельскай мясцовасці і невялікіх гарадоў. Пераможцам жа было прызнана паведамленне Эдыты Гжыб з гарадку Радом. Яно гучыць так: "Каб мы ўмелі любіць, як Ты, маліцца, як Ты і дараваць, як Ты. Будзь для нас заўсёды промнем надзеі". Як бачна, нічога дэградуючага тут няма, а такія конкурсы, наадварот, прымушаюць людзей выдумляць новыя цікавыя звароты і выразы. Бывае так, што ўмовай падобнага конкурсу з'яўляецца напісанне вершаў "на грані фола", г.зн. пры знешнім падабенстве на вельмі інтымную лірыку і нават плюхкасць (пошласць), яны павінны расказваць аб нечым звычайным; пасля прачытання такога верша не павінна застацца пачуцця брыдкасці, а, наадварот, чытач мусіць атрымаць задавальненне ад незвычайнай рыфмы, ад нечаканай канцоўкі і, ўвогуле, ад мастацкіх асаблівасцей верша. Вось, напрыклад, якія сачыненні былі прадстаўлены на адзін з такіх конкурсаў у Інтэрнэт-форуме: Hochu ya lish tebya obnyat' I telom vsem k tebe prijat'sa I do utra ne podnimat'sa S tebya... lyubimaya krovat'! * * * Ya plat'e snimau rukou nesmeloj. Skorej by uvidet' beloe telo, Gubami kosnut'sa edinstvennoj v mire Sochnoj, uprugoj... kartoshki v mundire! * * * Ona gluboka i temna slovno bezdna, Pril'nu k nej gubami i v nej ya ischeznu. Yazyk moj slivaetsa s vlagoj hmel'nou, Kogda my celuemsa... s krujkoy pivnou! * * * Voz'mi ego v ruki, dotron'sa gubami: On ochen' dlinnyj i tverdyj kak kamen'. Lizni i prijmis' schekou goloj... Ah, moj l'ubimyj... stakan s "Koka-Koloj"! * * * Такім чынам, можна сказаць, што тут са стылістычных асаблівасцей прысутнічае шматзначнасць, але шматзначнасць не аднаго якога-небудзь слова, а ўсяго верша ў цэлым. Не дайшоўшы да апошніх слоў, чытач ужо ўяўляе сабе адно, але дачытаўшы да канца - ужо зусім іншае; і часцей за ўсё чытанне такіх вершаў суправаджаецца напрыканцы голасным рогатам, нешта накшталт знакамітага "Ай да Пушкін! Ай да сукін сын!" Але, здараецца, людзі абураюцца. Бо, як піша М.Я Цікоцкі, "адно і тое ж слова можа выклікаць неаднолькавую рэакцыю ў розных людзей у залежнасці ад узроўню іх свядомасці і моўнай культуры" (там жа, ст. 35). Менавіта дзякуючы мнагазначнасці адно і тое ж слова і выраз могуць быць ужыты ў розных стылях, быць эмацыянальна-экспрэсіўнымі ці нейтральнымі. Полісемія дае аўтару СМС-паслання магчымасць у самай экстравагантнай форме спалучаць розныя словы, яўляючы, такім чынам, яркія ўзоры мастацкага ўжывання слова. ЗАКЛЮЧЭННЕ Ну вось, амаль усе сакрэты СМС раскрыты. Застаецца падвесці добры вынік. Мы прааналізавалі структуру кароткіх паведамленняў, мову іх напісання, розныя маленькія хітрасці. Таксама даследвалі магчымасць выкарыстання розных стыляў пры напісанні СМС-ак. СМС - гэта часцей за ўсё (акрамя "сухіх" СМС-гульняў і СМС-рассылак навін) жывыя зносіны, дыялог ці нават полілог. Як і падчас любой іншай размовы, чалавек, які піша кароткае паведамленне, часта ўкладвае ў яго які-небудзь дадатковы сэнс, тое што можна чытаць "паміж радкоў". Ён таксама жэстыкулюе, выкарыстоўвае міміку, "гаворыць" шпарка ці павольна, выказвае свае адновіны да інфармацыі. Міміка і жэстыкуляцыя дасягаецца выкарыстанне камбінацый сімвалаў і смайлікаў; хуткасць перадачы тэксту - праз ужыванне парцэляцыі (яе сутнасць заключаецца ў тым, што да асноўнага сказа дадаюцца новыя сказы або асабістыя члены сказа, што стварае ўражанне нарастаючага развіцця думкі, непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца экспромтам, без папярэдняга абдумвання. Нярэдка гэта надае адчуванне няхваткі часу (або, як кажуць самі СМС-аўцы, таймліміту), быццам аўтар піша паведамленне на хаду) - "Ekzamen sdal ok. Edu domoj. Na avtobuse. Skoro budu. Jdite". Павольнасць перадаецца шматкроп'ямі, междамеццямі: "Segodna byl ekzamen... Hm-m-m... Ocenka budet izvestna zavtra". Тое, як адпраўшчык СМС-паведамлення ставіцца да сваёй інфармацыі, можна прасачыць па знаках прыпынку: "U Vovki s akkaunta propalo 45.000 (!) rublej", "Segodna klub zakryt (?)" і г.д. Па СМС-ках можна вызначыць характар чалавека; можна развадзіцца з жонкай (у Саудаўскай Аравіі - дастаткова тройчы "скінуць" на мабільнік сваёй "другой паловы" слова "уходзь"); можна балбатаць увесь дзень; можна гуляць у розныя цікавыя гульні; можна пазнаёміцца; можна даведацца пра апошнія навіны, прагноз надвор'я, курсы валют, рэпертуар тэатраў і да т.п.; можна спісаць заданне на іспыце, можна прызнавацца ў каханні; можна трэніраваць сваю творчую фантазію; можна выйграць грошы; а можна і заплаціць штраф (адзін кітайскі прадпрымальнік быў вымушаны заплаціць 1000 юаней, што складае прыкладна 120 долараў ЗША, за тое што даслаў свайу канкурэнту пад Новы Год СМС-ку, у якой пажадаў ворагу "Няшчасця кожны год і праблем кожны дзень"; а той узяў ды напісаў заяву аб прынясенні маральнага пашкоджання); а можна і проста паведаміць сяброўцы: "Skoro budu u tebya, lubimaya". Пасланням СМС уласцівы такія рысы як спецыфічная лексіка і своеасаблівы сінтаксічны лад; словы прастамоўныя, дыялектныя, жаргонныя і лаянкавыя; простыя, няпоўныя, эліптычныя сказы; далучальныя і парцэляваныя канструкцыі, вельмі апрошчаныя і сціслыя; паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб'ектыўнасць ацэнак; тэрміналогія, формулы і спецыяльная лексіка; словаўтваральныя граматычныя сродкі з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай; гутарковыя канструкцыі; эмацыянальна-ацэначныя тыпы сказаў; сродкі паэтычнага сінтаксісу; прамая аўтарская ацэначнасць і спецыфічны характар вобразнасці; эмацыянальнае ўздзеянне; эстэтычны сэнс і паэтычныя формы; шматлікія спалучэнні знакаў прыпынку і спецсімвалаў; а таксама амаль заўсёды - непаразумеласць для тых людзей, хто не мае мабільнага тэлефона. Уся гэтая мешаніна розных функцыянальных стыляў, а таксама нейкая свая, "нацыянальная адметнасць дазваляюць вылучыць асабісты стыль - стыль СМС. Яго можна аднесці і да вуснага маўлення (бо гэта ўсё ж зносіны, дыялогі), так і да пісьмовага (з-за сваіх мастацкіх асаблівасцей). Гэты стыль кожны дзень развіваецца, удасканальваецца, набывае папулярнасць. І хоць многія лічаць, што ён становіцца прычынай дэгрдацыі мовы, я лічу, што хутчэй загіне сам СМС-сервіс. Бо ўжо зараз карыстальнікама сотавых тэлефонаў дасягальныя такія функцыі як EMS і MMS. З іх дапамогай пры сучасным апараце можна проста сфатаграфаваць і нават зняць відэаролік на ўбудаваную камеру, дадаць галасавы тэкст і жывыя, рухаючыяся смайлікі (якія ўжо зараз можна выкарыстоўваць у Інтэрнэт-форумах і чатах) і даслаць усё гэта кіно адрасату. Праз некалькі год каму захочацца пры наяўнасці такіх амаль неабмежаваных творчых функцый (а далей з'явяцца і відэаканферэнцыі з мноствам удзелькаў праз "сотавік") тыркаць пальцамі па кнопкх, каб напісаць нейкія там словы (гэта ж яшчэ трэба будзе і граматыкай авалодваць)? ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1976 М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995 "Belarussian mobile" #2(5) 2003 "МС Мобильная связь" №5 ноябрь 2003 "Rusian mobile" сентябрь 2003 "Мобила" №26(34) ноябрь 2003 "Мобила" №27(35) ноябрь 2003 "Мобильный мир" №24 от 24 ноября 2003 www.sms.kh.ua/dictionary.php" www.5ballov.ru/news/newsline/index.shtml?2002/09/11/19022 www.nefish.narod.ru/smsvox.html" www.compulenta.ru/2002/7/28/32659 www.km.ru/education/view.asp?id={DEDB4FB-97E5-427E-BB88-9EE316792654" www.citycat.ru/iq/n135.html www.forum.mts.ru/message.html?id=44817 www.forward.net.ru/smiles.htm ДАДАТАК 1 АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ Скарачэнне Ангельскі варыянт Беларускі варыянт ACK Acknowledgement Пацверджанне ADctd2Luv Addicted to love Закаханы ADD Address Адрас AGN Again Зноўку A/S/L? Age / Sex / Location Узрост, пол, месца OK All correct Усё правільна ALlWanIsU All I want is you Усё, чаго я хачу - гэта ты AML All my love Усё маё каханне ATB All the best Усяго добрага AKA Also known as Таксама вядомы як AGN Again Ізноў N And І, аNU And you А ты? NE Any Любы NE1 Anyone Хто заўгодна NETHING Anything Што заўгодна RUF2T Are you free to talk? Пагаманім? R U OK? Are you OK? З табой усё добра? AAM As a matter of fact Насамрэч AFAIK As far as I know Наколькі я ведаю AIUI As I understand it Як я гэта разумею ASAP As soon as possible Як мага хутчэй ATTN Attention Увага AVG Average У сярэднім AFK Away from keyboard Адышоў ад клавіятуры BAK Back at keyboard Вярнуўся да клавіятуры B Be Быць BBL Be back late Буду пазней BRB Be right back Хутка буду BCNU Be seeing you Убачымся CUZ (B/C) Because Таму што BTDT Been there done that Быў недзе, зрабіў нешта B4 Before Перад BIC Best in class Лепшы ў сваім класе BTR Better Лепей BD Big deal Вялікая справа! BF Boy-friend Сябр Bro Brother Брат BZ Busy Заняты BTW By the way Дарэчы BBFN Bye-bye for now Пакуль-пакуль CB Call back Перазваніць COD Cash on delivery Наяўнымі грашыма СК Check Праверыць CFM Confirm Пацвярджаю CONGRATS Congratulations Віншаванне CID Consider it done Разглядзіце C&P Copy and paste Скапіраваць і ўставіць C%D Could Мог CV Curriculum Vitae Рэзюмэ QT Cutie Прыгажун DOA Date of arrival Дата прыбыцця DOB Date of birth Дата нараджэння DLVD Delivered Даслана (паведамленне) DXNRE Dictionary Слоўнік DOM Dirty old man Брудны стары DIKU? Do I know you? Я вас ведаю? DIM Do it myself Сам зраблю DIY Do it yourself Зрабі сам DNO Do not open Не адкрываць DTRT Do the right thing Зрабіць тое, што патрэбна DQMOT Don't quote me on this Не лаві мяне на слове DL Download Спампоўваць EZ Easy Лёгка EMSG E-mail message Паведамленне па і-мэйл MBR$D Embarrassed Занепакоены ED Emotionally disturbed Неўраўнаважаны EOL End of lecture Канец лекцыі EOT End of thread Канец паведамлення E&OE Errors and omissions excepted Памылкі выключаны ESP Especially Асабліва ETA Estimated time of arrival Чакаемы час прыбыцця XLNT Excellent Выдатна Xclusvly Yas Exclusively yours Эксклюзіўна твой F2F Face to face Тварам да твару FST Fast Хутка FITB Fill in the blank Запоўніце фармуляр 4 For, four Для, чатыры FWIW For what it's worth На што будзе прыдатны FYI For your information Да вашага ведама FYEO For your eyes only Канфідыцыйна 4EVR YRS Forever yours Твой назаўсёды F2T Free to talk Гатовы пагаманіць FOS Freedom of speech Свабода слова GAL Get a life Жывіце поўным жыццём GOOML Get out of my life Прэч з майго жыцця GF Girl-friend Сяброўка GTSY Glad to see you Рады цябе бачыць GA Go ahead Працягвай GJ Good job Добрая работа GSOH Good salary, own home Добры заробак, свая хата GSH Good sense of humour Добрае пачуццё гумару GTG Got to go Трэба ісці GR8 Great Выдатна gg Good Game Добра згуляў gl Good Luck Удачы h&k Hugs & Kisses Абдымкі ды пацалункі hth Hope This Helps Спадзяюся, што дапамог ic I See Я разумею ilu I Love You Я цябе кахаю imho In my humble opinion На маю сціплую думку irl In Real Life У рэальным жыцьці jj Just Joking Проста жартую kbd Keyboard Клявіятура l8r Later Пазьней lol laughing out loud Гучна сьмяюся, рагачу motd Message of the day Дзённае паведамленьне np No Problem Няма праблемы plz, pls Please Калі ласка ppl People Людзі rotfl, rofl rolling on the floor laughing, Катаюся па падлозе ў that was very funny прыступе рогату rulez rules вельмі файна sux sucks пагана, паскудна sup What's up? Як маешся? sysop System Operator Сыстэмны апэратар thnx, thx, 10x Thanks Дзякуй ty Thank You Дзякую u You Ты u2 You Too Ты таксама, табе таксама ur Your Твой, ваш w/ WithЗ w/o Without Без w8 Wait Чакай, пачакай w8am Wait A Minute Пачакай адну хвіліну y? Why? Чаму? zzz sleeping, bored, tired сплю (ці сумую) ДАДАТАК 2 АПІСАННЕ СМАЙЛІКАЎ :-) асноўная ўсмешка ;-) усмешка з падміргваннем :-( засмучаны твар :-I абыякавы :-> саркастычны >:-> саркастычны з д'ябальскім адценнем >;-> тое самае з падміргваннем :-[ Вампір. :-E Клыкаcты вампір. :-F ён жа з абламаным клыком :-7 крывая ўсмешка :-* цалуе :-@ крычыць :-# павінен маўчаць :-& анямеўшы :-Q паліць :-? паліць піпку :-P паказвае язык :-S гаворыць блытана :-D гучна рагоча :-X рот на замку :-C лайдак :-/ скептык. :-o Ох-ох. :-9 аблізвае вусны :-0 аратар :-` плюе :-1 звычайны :-! звычайны :-$ таксама павінен маўчаць :-% Банкір. :-q дастае языком да носа :-a тое самае, але з другога боку :-e расчараваны :-t злы, раздражнёны :-i паўусмешка :-] Балван. :-[ неўсміхаючыся балван :-} барадаты :-{ вусаты :-j Левая ўсмешка :-d Левая ўсмешка над чытаючым :-k гэта мяне забівае :-\ неадважны :-| дзяжурная ўсмешка :-< сумны :-c лянівы :*) п'яны :^) зламаны нос :v) тое самае, але ў другі бок :_) нос сасклізнуў з яе/яго твару :=) Два насы :o) Клоун. :u) смешны нос :n) такі самы %-) доўга глядзеў на экран 8-) сонечныя акуляры B-) звычайныя акуляры O-) маска для падводнага плавання ..-) аднаглазы ,-) аднаглазы падміргвае g-) у пенснэ |-I спіць |-O пазяхае %-6 мазгі закіпелі |^o храпіць :,( плача >8-| занепакоены ::-) носць акуляры над вачыма :-) Маленькая дзяўчынка :-)-8 дарослая дзяўчынка :-{) вусаты {:-) парык :-~) насмарк :'-) плача ад шчасця =:-) скін-хэд -:-) Панк +-:-) Папа Рымскі `:-) галава выгалена з аднаго боку ,:-) тое самае з другога боку O :-) Анёл. C=:-) Шэф. *<:-) у капялюшы Санта-Клауса E-:-) у слухалках (навушніках) 8 :-) шаман @:-) у цюрбане [:-) у слухалках (навушніках) :-)) двайны падбародак >:-) д'ябал (:-) усмешка да вушэй :-)X гальштук-бабачка |
Страницы: 1, 2
![]() |
||
НОВОСТИ | ![]() |
![]() |
||
ВХОД | ![]() |
|
Рефераты бесплатно, реферат бесплатно, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, дипломы, научные работы и многое другое. |
||
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна. |